Прэм'ера на «Белсаце»: дакументальны фільм «Заўтра»


Стужка рэжысёра Андрэя Гразева распавядае гісторыю арт-групы «Вайна».

Гэта маладыя людзі, вядомыя тым, што перыядычна ладзяць радыкальныя акцыі і перформансы. Іх мэта – пратэст супраць дыктату дзяржавы над чалавекам, а таксама абарона права выказваць гэты пратэст. Радавыя ж грамадзяне, далёкія ад мастацтва і палітыкі, лічаць гэтыя акцыі хуліганствам і парушэннем грамадскага парадку.

Фільм не дае адказаў, але падымае шмат пытанняў, з-за чаго атрымліваецца правакацыйным. Гэта прыклад, як некалькі асобаў, хоць і радыкальным прыкладам, могуць запаліць іскру і паказаць, што ў краіне не ўсё ў парадку.

Глядзіце прэм’еру фільма сёння а 22:25. Паўтор 22 лютага а 13:45.

Стужка навінаў