Прэмʼер-міністр Чэхіі Багуслаў Саботка на гэтым тыдні падасць заяву на адстаўку свайго кабінету праз падазроныя махінацыі міністра фінансаў і першага віцэ-прэмʼера Андрэя Бабіша.
Аб гэтым Багуслаў Саботка заявіў на прэсавай канферэнцыі 2 траўня і паведаміў, што на гэтым тыдні сустрэнецца з прэзідэнтам Мілашам Земанам для перадачы заявы.
Сваё рашэнне Саботка патлумачыў тым, што не можа несці адказнасць за ўрад, дзе міністра фінансаў падазраюць у фінансавых махінацыях.
Міністр фінансаў Бабіш зʼяўляецца другім з самых багатых асобаў Чэхіі. Раней Багуслаў Саботка вінаваціў Андрэя Бабіша ў тым, што ён не сплочвае падаткі, выкарыстоўваючы для гэтага недасканаласці ў заканадаўстве.
ВЧ, belsat.eu