Праваабаронцы заклікаюць улады зрабіць адкрытым суд над аўтарамі Regnum


Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступілі з сумеснай заявай у сувязі з перадачай справы супраць Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі у суд.

Праваабаронцы заклікалі ўлады зрабіць адкрытым судовае паседжанне над аўтарамі расейскага сайту Regnum, які былі арыштаваныя 10 месяцаў таму. Паўлаўца, Алімкіна і Шыпценку падазраюць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК) і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 233).

Нагадаем, етась у снежні выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юры Паўлавец, вартаўнік Дзмітры Алімкін і рэдактар часопісу «Новая эканоміка» Сяргей Шыпценка былі затрыманыя і ўзятыя пад варту ў Менску.

«Гэтая крымінальная справа атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Між тым, афіцыйная інфармацыя пра справу (напрыклад, якія менавіта артыкулы і выказванні кожнага з абвінавачаных паслужылі падставай для завядзення крымінальных спраў супраць іх, чаму гэтыя тры справы аб’яднаныя ў адну, што зʼяўляецца падставай для абвінавачвання Ю. Паўлаўца і С. Шыпценкі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і г. д.) практычна адсутнічала або выглядала супярэчлівай і выклікала абгрунтаваныя сумневы», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

25 кастрычніка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў аб перадачы ў суд крымінальнай справы супраць аўтараў Regnum.

На мінулым тыдні МЗС Расеі заклікаў афіцыйны Менск «максімальна адказна» разглядаць гэтую справу.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары