29 верасня ў Менскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд справы Марыі Арцыбашавай і Алеся Сіліча аб адміністратыўным правапарушэнні (артыкул 22.9 КаАП Беларусі – журналісцкая праца без акрэдытацыі).
Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміла журналістка Марыя Арцыбашава.
Напрыканцы жніўня журналістаў Марыю Арцыбашаву і Алеся Сіліча прызналі вінаватымі ў незаконным вырабе медыяпрадукцыі і працы без акрэдытацыі на карысць тэлеканалу «Белсат». Журналістам далі штрафы па Br 805. Журналісты вырашылі абскардзіць судовае рашэнне.
Дакумент, апублікаваны ў сатсетцы Арцыбашавай, падпісаў старшыня Ураўлення унутраных справаў адмінітрацыі Цэнтральнага раёну Менску Т.В. Тупік.
«Калі тупік [гульня словаў – заўв. Belsat.eu] запрашае, дык чаго не пайсці», – пракаментаваў допіс Арцыбашавай ейны калега Алесь Сіліч.
Цягам апошніх тыдняў журналісты-фрылансеры атрымалі сем адміністратыўных пратаколаў.
ЮВ, belsat.eu