«Пасля таго, як апошняе дрэва будзе ссечана…толькі тады вы зразумееце, што грошы нельга есці»


12 лістапада ЗША і Кітай дамовіліся знізіць узровень выкідаў парніковых газаў. Адпаведнае пагадненне было падпісаў прэзідэнт Барак Оўбама і старыршыня КНР Сі Цзінь Пін.

Вашынгтон паабяцаў да 2025 г. скараціць выкіды вуглякіслага газу, аксіду азоту і метану на 26 – 28% у параўнанні з аб’ёмамі выкідаў у 2005 г. Пекін канкрэтных лічбаў не назваў.

Паводле даследаванняў «Global Carbon Project» на Кітай, ЗША і Еўразвяз прыходзіцца 54% выкідаў парніковых газаў. Беларусь у гэтым рэйтынгу займае 53-е месца ў свеце.

Галоўныя крыніцы парніковых газаў:

  • спальванне нафты і вугалю (50%);
  • тэхналогіі выкарыстання сельскагаспадарчых земляў (25%);
  • выкарыстання метану (25%).

З пачатку так званай дапрамысловай эры дзякуючы гэтым чыннікам тэмпература на Зямлі вырасла на адзін градус.

Немалы ўклад у змену клімату на планеце ўнесла не толькі прамысловая дзейнасць чалавека, але і вырубка лясоў, ды вырошчванне монакультураў. Амаль палова сельскагаспадарчых земляў Лацінскай Амерыкі засеяныя сояй пад якую адмыслова вядзецца вырубка лесу.

Апошняя папярэджанне індзейскага правадыра

Правадыр Белае Воблака з індзейскага племені Аёва, які жыў у ХІХ ст. убачыўшы як новыя гаспадары зямлі яго продкаў ставяцца да навакольнага асяроддзя, сказаў фразу, якая праславіла яго. У адным сказе індзейскі правадыр акрэсліў адну з галоўных праблем заходняй цывілізацыі і капіталістычнай сістэмы ўвогуле.

«Толькі пасля таго, як апошняе дрэва будзе ссечана, толькі пасля таго, як апошняя рака будзе атручаная, толькі пасля таго, як апошняя рыба будзе злоўленая, толькі тады вы зразумееце, што грошы нельга есці».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары