Паштовыя скрыні? Бярыце з гербам Расеі…


У гарадзенскай гаспадарчай краме Горадні прадаюць расейскія «патрыятычныя» паштовыя скрыні. 

«Пярэселка» – звычайная гарадзенская крама ў аднайменным раёне. На першым паверсе тавары агульнага ўжытку, прадукты, на другім – ювелірная майстэрня, гаспадарчыя прылады, пара фірмаў.

Тут мы і вырашылі праверыць інфармацыю пра дзіўныя паштовыя скрыні…

– Скрыні ёсць паштовыя?

– А адкуль вы ведаеце? – нечакана перапытвае прадавец

– Людзі, кажуць.

– Ах, людзі… – пасміхаецца сівы мужчына каля 50-ці ды вядзе ўглыб крамы.

Складаецца ўражанне, што скрынямі ўжо нехта цікавіўся да нас. Прадавец па-ранейшаму недаверліва глядзіць у бок «патэнцыйных пакупнікоў». Самая танная расейская скрыня – 83 тысячы, беларускі нейтральны аналаг – 99. Пры гэтым беларуская скрыня – сапраўды нейтральная, без аніякіх упрыгожанняў, расейскія – усе з сімволікай.

Сітуацыя магла б падацца смешнай і нязначнай, калі б нацыянальная пошта, як і войска з грашовымі адзінкамі, не была адной з базавых прыкметаў незалежнай дзяржавы. Атрымліваецца, што беларусаў прывучаюць ужо і да расейскай пошты?

belsat.eu

Стужка навінаў