Паўпустыя выбарчыя ўчасткі ў Краматорску, галасаванне пад стрэлы ў Данецку, інсталяцыя «ПТН ПНХ» ля офісу Радыкальнай партыі Алега Ляшка.
Паводле стану на 16:00 кіеўскага часу за новы склад Вярхоўнай Рады Украіны прагаласавалі прыблізна 40% выбарцаў.
[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]
Цягам дня ўкраінскія і замежныя назіральнікі зафіксавалі некалькі спробаў сфальсіфікаваць вынікі плебісцыту ў Запарожжы і Кіраваградзе. А ў Данецку ледзь не забілі мужчыну, які хацеў прыняць удзел у галасаванні.
Украінскія СМІ паведамляюць і пра спробы подкупу выбарцаў, аўтобусы з цітушкамі ды напады на кандыдатаў у дэпутаты.
Больш за палову выбарчых участкаў у Данецкай і Луганская вобласцях зачынілі. Прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублікаў не пагадзіліся правесці выбараў у Вярхоўную Раду Украіны на захопленай імі тэрыторыях.
Кремлевская демократия в исполнении ЛНР. pic.twitter.com/7zu5bMK9CC
Тым часам ля выбарчага штабу Радыкальнай партыі Алега Ляшка паставілі правакацыйную інсталяцыю і «ўжо наліваюць», – піша ў сваім «Twitter’ы» вядомы беларускі журналіст Павал Шарамет.
ЮВ, belsat.eu