Паўночная Карэя атрымала дазвол на пастаўкі прадуктаў харчавання ў Расею


Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства развіцця Далёкага Усходу, перадае vestifinance.ru.

«Мы дамовіліся, каб Рассельгаснагляд узгадніў па сваёй лініі ўзаемнае прызнанне сертыфікатаў на пастаўкі расліннай прадукцыі ды морапрадуктаў з КНДР у Расею», – заявіў кіраўнік Мінусходразвіцця Аляксандр Галушка.

У першую чаргу гаворка ідзе аб пастаўках паўночнакарэйскай прадукцыі на расейскі Далёкі Усход. Бакі разглядаюць таксама магчымасць стварэння ў КНДР свінафермы з прапрацоўкай і пастаўкай свініны ў Расею.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў