Памёр вядомы беларускі актор Генадзь Гарбук


Генадзь Гарбук

Як паведамляе сайт Купалаўскага тэатру, 7 лютага ў Менску пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Яму было 83 гады.

Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 г. у вёсцы Глыбачка Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. З 1962 года і да самай смерці актор працаваў у Купалаўскім тэатры.

Гарбук вядомы беларусам гледачам па шматлікіх кінапрацах. У прыватнасці, ён выконваў галоўныя ролі ў экранізацыяй класічных твораў беларускай літаратуры – «Знак бяды», «Людзі на балоце», «Чорны замак Альшанскі», «Тутэйшыя», «Сівая легенда», «Раскіданае гняздо» ды інш. Гарбук таксама зняўся ў адной з найбольш папулярных камедыяў «Беларусьфільма» – «Белыя Росы».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары