Памёр экс-сакратар ЦВК Мікалай Лазавік


Прычынай смерці стала цяжкая хвароба.

Мікалай Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёну Менскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, у 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання. Меў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук.

Раней Мікалай Лазавік быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні. Пост сакратара ЦВК ён займаў з 2000 года. Быў вызвалены ад гэтай пасады 17 кастрычніка 2016 года па стане здароўя ўказам кіраўніка дзяржавы.

Фота: sputnik.by

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў