Яму быў 101 год.
У штаце Нью-Ёрк на 102-м годзе жыцця памёр найстарэйшы прадстаўнік самага вядомага клану амерыканскіх мільянераў – Дэйвід Ракфэлер.
Дэйвід Ракфелер – унук першага доларавага мільярдэра Джона Ракфэлера, заснавальніка нафтавай кампаніі Standard Oil. Дэйвід атрымаў эканамічную адукацыю, працаваў на дзяржаўнай службе, у Другую сусветную вайну служыў у войску.
New Yotk Times падае, што ў 1946 годзе ён пачаў працу ў банку Chase National (Chase Manhattan, пазней JPMorgan Chase), які пасля стаў адным з найбуйнейшых у свеце.
У 1960-м Ракфэлер стаў яго прэзідэнтам, а праз некалькі гадоў – старшынём праўлення і генеральным дырэктарам.
Ракфэлер быў вядомым дабрачынцам і мецэнатам. Ягоная калекцыя мастацтва налічвала 15 тыс. арт-аб’ектаў, сярод якіх было мноства шэдэўраў.
Паводле найноўшага спісу мільярдэраў часопісу Forbes, Дэйвід Ракфэлер з маёнткам $ 3,3 млрд займае ў ім 581 месца.
ДД