Памёр Барыс Кіт. Ён спрычыніўся да палёту амерыканцаў на Месяц


1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.

Пра смерць Барыса Кіта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч.

«Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая, цяпер выконваюць неабходныя фармальнасці.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 г. у Санкт-Пецярбурзе. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёну. Пазней скончыў Наваградскую беларускую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам. Працаваў дырэктарам Віленскай і Наваградскай гімназіяў. Пасля вайны эміграваў у ЗША, дзе рэалізаваў сябе як навуковец, зрабіўшы значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку.

Барыса Уладзіміравіча пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён сам выкупіў участак.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў