Памёр адзіны сын Лідзіі Ярмошынай


Ён меўся сустракацца з кліентам, але тэлефон адваката не адказваў. Вартая даверу крыніца пацвердзіла «Нашай Ніве» смерць Аляксея Ярмошына (на фота).

Апошнім часам ён працаваў у Менскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №2. А раней стаяў па іншы бок барыкадаў – фігураваў як намеснік пракурора Фрунзенскага раёну Менску.

Паводле Лідзіі Ярмошынай, сям’і і дзяцей у Аляксея не было. Аляксей памёр на 40-ым годзе жыцця.

Бацька адваката, Дзмітрый Ярмошын, жыве ў Калінінградзе. Адносіны з сынам ён амаль не падтрымліваў.

Некалькі гадоў таму памерла маці старшыні ЦВК. Лізавета Гаркавенка была доўгажыхаркай, пражыла больш за 95 гадоў.

На мінулым тыдні ў аўтакатастрофе загінуў пляменнік Лідзіі Ярмошынай – Вадзім Капусцін.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары