Памёр адзін з заснавальнікаў гурту AC/DC Джордж Янг


Аўстралійскі музыкант, натхняльнік гурту AC/DC Джордж Янг памёр ва ўзросце 70 гадоў. Пра гэта паведамілі музыканты гурту раніцай у панядзелак.

«З болем у сэрцы мы вымушаныя паведаміць, што пайшоў з жыцця наш улюбёны брат і настаўнік Джордж Янг. Без яго дапамогі і кіраўніцтва не было б AC/DC», – напісана ў паведамленні на афіцыйным сайце гурту.

Джордж Янг нарадзіўся ў Шатландыі і ў маладосці перабраўся ў Аўстралію. У 1960-х гадах ён здабыў папулярнасць у складзе гурту Sydney The Easybeats. Але асаблівую ўвагу музычная супольнасць надала яго ролі за кулісамі нараджэння гурту AC/DC. Ён браў удзел у выпуску шматлікіх альбомаў легендарных музыкаў.

«Як музыкант, аўтар песняў, прадзюсар, дарадчык, і нашмат, нашмат болей, нельга знайсці больш таленавітую і прафесійную асобу. Як брат, нельга пажадаць лепшага брата. За ўсё, што ён здзейсніў і за ўсё, што аддаў нам цягам жыцця, мы будзем захоўваць успамін аб ім у нашых сэрцах з вялікай удзячнасцю», – напісана ў паведамленні музыкантаў.

ВЧ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары