Паўліна Вітушчанка: Запускаю праект дапамогі дзеткам-інвалідам, кожны можа далучыцца (Абноўлена)


Сёння Сержуку Вітушку споўнілася б 50 год. У гэты дзень яго дачка распавядае пра запуск праекту для дзетак з інваліднасцю зроку.

«Пачынаю вялікі дабрачынны праект дапамогі для дзетак з інваліднасцю зроку – будзем супольна з Логвінавым выдаваць кнігі на шрыфце Брайля, начытваць аўдыякнігі, ладзіць канцэрты ў інтэрнатах, карацей, шмат усяго рознага і добрага. Справа такая, да якой можа спрычыніцца кожны, таму дзяліцеся, раскажыце сябрам, далучайцеся, яно праўда вельмі, вельмі трэба», – дзеліцца сваймі планамі з «Белсатам» Паўліна Вітушчанка.

Сяржук Вітушка (1965 – 2012) – беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык, педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей. З 1991 года жыў у Вільні, працаваў там настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Івана Луцкевіча. Цяжка захварэўшы на дыябет, страціў зрок і нагу, але не спыніў актыўнай дзейнасці. Арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» па беларускіх мясцінах Вільні, пісаў казкі і п’есы-батлейкі.

Глядзіце таксама: Сяржук Вітушка – знакавая постаць беларускага моладзевага руху канца 1980-х гг.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары