«Пагоня» і «Трызуб» на футбольным полі. Вынік матчу Украіна-Беларусь – 3:1


У Львове прайшоў адборачны матч Еўра-2016. Украіна прымала зборную Беларусі.

Матч быў важны для абедзвюх каманд. Украінцы мелі шанцы заваяваць прамую пуцёўку на чэмпіянат Еўропы. Беларусы спадзяваліся зачапіцца за трэцюю пазіцыю ў групе, якая дае права на плэй-оф.

Пасля першага тайму лік 3:0 на карысць Украіны. Галы стрэлілі Арцём Кравец (8’), Андрэй Ярмоленка (30’), Яўген Канаплянка (40’). У другім тайме гол стрэліў беларус Сяргей Карніленка на 62 хвіліне матчу. Канчатковы вынік – 3:1 на карысць Украіны. 

«Жоўта-блакітныя» аказаліся мацнейшымі, пазбавіўшы нашую каманду якіх-кольвек шанцаў на трэцяй месца ў групе «С».

На трыбунах было надзвычай шмат нацыянальнай беларускай і ўкраінскай сімволікі. Фанаты супольна крычалі «Разам і назаўжды», «Пуцін – х…йло».

На матчы прысутнічала больш за 32,5 тыс. гледачоў. Пасля гульні ўвесь стадыён устаў і праспяваў гімн Украіны. 

Чытайце яшчэ > > > Марш беларускіх і ўкраінскіх фанатаў у Львове прайшоў пад расцяжкай «Братэрства сумлення» (ВІДЭА)

Беларускія футбольныя фанаты ў Львове здалі кроў для параненых украінскіх вайскоўцаў

Трэнер Аляксандр Хацкевіч: Матч з Украінай не будзе сяброўскім

МЯ, belsat.eu

 

Стужка навінаў