Мерапрыемства ладзіць Зміцер Дашкевіч і ягоныя паплечнікі ў 11 кропках Беларусі – Менску ды іншых гарадах. Белсат ладзіць стрым.
Збор подпісаў за беларускую мову пройдзе ад 13 да 20 гадзіны.
«Бацькаўшчына наша набліжаецца да святкавання 100-годдзя аднаўлення Незалежнасці! 21 лютага прысвецім беларускай мове – пазбіраем подпісы за беларусізацыю адукацыі і непасрэдна за першы беларускамоўны Нацыянальны Ўніверсітэт», – напісаў Дашкевіч.
Зборы подпісаў пройдуць:
1. Менск: выхад з метро «Пл. Незалежнасці» ў бок вакзалу
2. Менск: падземны пераход з плошчы Незалежнасці да «ГЦ Сталіца»
3. Менск: выхад з метро «Пл. Якуба Коласа» у бок філармоніі і «Камароўкі»
4. Менск: выхад з метро «Пл. Каліноўскага» (былая пл. кастрычніцкая) ў бок універсама «Цэнтральны»
5. Менск: выхад з метро «Малінаўка» у бок крамы «Прастор»
6. Менск: выхад з метро «Інстытут культуры» у бок чыгункі
7. Менск: выхад з метро «Каменная горка» у бок крама «Мацярык»
8. Менск: выхад з метро «Магілёўская» у бок Магілёва
9. Бабруйск: на скрыжаванні вуліц Менская і Кастрычніцкая ля комплексу «Лазня». Кантактны нумар для жыхароў вядомага на ўвесь свет гораду +375298396983 – Яўген
10. Баранавічы: ад 14 пачнецца збор подпісаў ля кінатэатра «Звязда». Звяртацца да Аляксандра па нумары +375292820317
11. Чэрвень: Усе жыхары гораду могуць звяртацца да Юлі па нумары +375291245139
ДР belsat.eu