Падчас вайсковага параду ў Іране адбыўся тэракт


Фота Tasnimnews

Узброеныя баевікі раніцай 22 верасня атакавалі вайсковую цырымонію на паўднёвым захадзе Ірану.

Атака была здзейсненая ў горадзе Агваз.

Некалькі ўзброеных людзей адкрылі агонь па ўдзельніках цырымоніі. Забітыя 11 асобаў, пацярпелі больш за 20, паведамляе «BBC News». Паводле навінавай агенцыі «Tasnim», у выніку атакі забілі ад 8 да 10 прадстаўнікоў Сторажаў ісламскай рэвалюцыі.

Іранская рэспубліканскае навінавае агенцтва паведамляе пра «чатыры альбо пяць» забітых тэрарыстаў.

Узброеныя сілы Ірану зладзілі агульнанацыянальныя вайсковыя парады (у тым ліку ў Агвазе), каб адсвяткаваць тыдзень «Святой абароны», прысвечаны Ірана-іракскай вайне 1980-1988 гадах.

НМ, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары