Падчас уручэння «Оскару» пакпілі з Трампа ды ягонай дачкі


Джымі Кімэл

Уручэнне прызоў Амерыканскай кінаакадэміі, якое адбылося ўночы, было афарбаване ў палітычныя колеры.

Зоркі кіно выразілі сваё катэгарычнае непрыняцце палітыкі, якую праводзіць новая прэзідэнцкая адміністрацыя ЗША. Прэзідэнт Доналд Трамп стаў абʼектам жартаў вядоўцы цырымоніі Джымі Кімэла.

Свой маналог Кімэл пачаў з наступнай фразы: «Нашае шоў глядзяць сёння больш чым у 225 краінах, якія цяпер нас ненавідзяць».

Пасля вядоўца саркастычна падзякаваў Трампу за тое, што цяпер ужо мала хто ўзгадвае, што ўсяго год таму галоўнай праблемай для Амерыканскай кінаакадэміі было пытанне, ці няма расізму ў тым, што цемнаскурыя акторы атрымліваюць менш «Оскараў», чым белыя.

«Відзьмо-невідзьмо» пра ўручэнне «Оскараў»

І тут жа Кімэл звярнуў увагу аўдыторыі на акторку Мэрыл Стрып, папрасіўшы павітаць яе апладысментамі за «яе шматлікія акторскія працы, якія пераацанілі і якія нічым не вылучаюцца» – намёк на рэакцыю Трампа на крытыку з боку Стрып. Мэрыл ад душы рассмяялася. А Джымі ніяк не мог супакоіцца: «Дарэчы, прыгожая сукенка, Мэрыл! Яе дызайнер, выпадкова, не Іванка?» Гэта быў намёк на прысутнасць у залі дачкі Трампа Іванкі.

Цікава, што «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове атрымаў «Коміваяжор» іранскага рэжысёру Асгара Фархадзі, які не прыехаў на цырымонію ў знак пратэсту супраць міграцыйнай палітыкі Доналда Трампа.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Fakty.ua

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары