Пад петыцыяй супраць новых правілаў прызыву ў войска падпісаліся 10 000 чалавек


Аўтары петыцыі «супраць стварэння нераўнапраўных умоваў атрымання адукацыі ў звязку з неабходнасцю праходжання вайсковай службы» настойваюць, што праект Закона «Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы» мае дыскрымінацыйны характар.

«Вышэйзгаданы праект Закона адвольна дыскрымінуе дзяцей, якія пайшлі ў 1 клас ва ўзросце 7 і больш гадоў, а таксама ўшчамляе права на атрыманне вышэйшай адукацыі тых з іх, хто паступіў на вочную форму навучання сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Тым самым праект закона, на нашу думку, супярэчыць артыкулам 22, 23 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь«, – гаворыцца ў петыцыі.

Аўтары законапраекту мяркуюць, што адтэрміноўку па вучобе трэба даваць толькі адзін раз. А гэта значыць, што навучанне ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў