Пад Лагойскам перакуліўся човен: мужчына і дзяўчына-падлетак патанулі


Яшчэ адно дзіця ўдалося ўратаваць.

Увечары 10 жніўня ратаўнікі атрымалі паведамленне пра патанулых людзей на возеры ў вёсцы Завішына Лагойскага раёну пад Менскам.

«Інтэрфакс» са спасылкай на Менскае абласное ўпраўленне МНС падае, што ратаўнікі дасталі з вады менчука 1951 года нараджэння, а таксама распачалі пошук школьніцы 2004 года нараджэння.

Таксама працаўнікі МНС уратавалі хлопчыка 2007 года нараджэння, у шпіталізацыі ён не адчуваў патрэбы.

МУС Беларусі ўдакладняе, што цела дзяўчынкі ўжо знайшлі. Паводле праваахоўнікаў, удзельнікі здарэння плылі ўтрох у чоўне, які ў пэўны момант перакуліўся.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў