У буйных гарадах па ўсёй Расеі 11-12 верасня ў масавым парадку эвакуююць гандлёвыя цэнтры, школы, ВНУ і адміністрацыйныя будынкі з-за ананімных званкоў аб закладзеных бомбах і падазроных прадметах.
У некаторых рэгіёнах супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамілі журналістам, што праводзяцца вучэнні. У іншых рэгіёнах улады сцвярджаюць, што ніякіх вучэнняў няма.
Няпоўны спіс гарадоў і будынкаў, дзе за апошнія два дні была праведзена эвакуацыя, выглядае так:
- Перм: дзевяць школ, чыгуначны вакзал, аўтавакзал, два гандлёвых цэнтры, адміністрацыя горада і гарадская дума
Красноярск: сем крам і гандлёвых цэнтраў
Уладзівасток: пяць гандлёвых цэнтраў, аўтавакзал і інтэрнат
Чэлябінск: 10 гандлёва-забаўляльных цэнтраў
Магадан: два кінатэатра, рынак, чатыры школы і дзве ВНУ
Екацерынбург: аўтавакзал, гандлёвы цэнтр і дзелавой цэнтр
Стаўрапаль: адміністрацыя горада, краявая дума, гандлёвыя цэнтры, школы, універсітэты і інтэрнаты
Уфа: сем гандлёвых цэнтраў
Омск: адміністрацыя горада, аддзяленне Пенсійнага фонду, кінатэатры, школы, гандлёвыя цэнтры, гасцініцы
Бранск: больш за 10 гандлёвых цэнтраў
Новасібірск: аўтавакзал, гасцініца і клубы
Разань: 11 гандлёвых цэнтраў
Паўднёва-Сахалінск: гандлёвыя цэнтры, мэрыя і абласны ўрад
Партал Ура.ру таксама паведамляе пра масавыя праверкі на дарогах у Сургуце.
КА, belsat.eu, паводле meduza.io