Да пяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны шасціразовы паралімпійскі чэмпіён Оскар Пісторыюс за ненаўмыснае забойства, паведамляе The Guardian. Адвакат лёгкаатлета настойваў на пакаранні ў выглядзе хатняга арышту і грамадскіх працаў.
Аднаку суд вырашыў пакараць яго пазбаўленнем волі. Такое рашэнне вынесла суддзя Таказілэ Мазіпэ, якая разглядала справу спартсмена, які ў лютым 2013 года застрэліў у сваім доме мадэль Рэву Стэнкамп.
Пісторыюсу быў пастаўлены дыягназ – посттраўматычные стрэсавае засмучэнне. Суддзя прадставіла медыцынскае заключэнне, згодна з якім ён быў «занадта эмацыйны».
ДР, belsat.eu