Оўбама можа далучыцца да «нармандскай чацвёркі»


Прэзідэнт ЗША можа далучыцца да «нармандскага фармату» па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Гэта можа адбыцца, калі Барак Оўбама атрымае адпаведнае запрашэнне, заявіў у эфіры радыё «Эхо Москвы» амерыканскі амбасадар у Расеі Джон Тэфт.

Амбасадар падкрэсліў, што Оўбама размаўляе праз тэлефон з прэзідэнтам Расеі і кіраўнікамі іншых дзяржаў, якія ўваходзяць у «нармандскую чацвёрку».

На дадзены момант у «нармандскую чацвёрку» уваходзяць Украіна, Расея, Францыя і Нямеччына. Перамовы гэтай кантактнай групы маюць сваёй мэтай урэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіне. Сустрэчы могуць адбывацца на ўзроўнях кіраўнікоў дзяржаваў альбо кіраўнікоў міністраў замежных справаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў