Някляева пасадзяць на 7 содняў за ўдзел у акцыі 8 верасня. Дадалося відэа


15 верасня ў Савецкім раённым судзе Менску адбыўся адміністрацыйны працэс супраць экс-кандыдата на прэзідэнта ды аднаго з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімера Някляева.

Каля 14 гадзіны яго прывезлі ў суд людзі ў цывільным, паведамляе svaboda.org.

Някляева судзіла Марына Фёдарава.

Паводле Мікалая Статкевіча (сузаснавальнік БНК), за ўдзел у акцыі супраць расейска-беларускіх вучэнняў Някляеву далі 7 содняў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары