14 былых лідараў польскага прафсаюзу «Салідарнасць», які прывёў да падзення камунізму ў Польшчы ў канцы 1980-х, завярнуліся з адкрытым лістом да беларусаў.
Тэкст апублікавала цалкам польская газета «Rzeczpospolita»:
Дарагiя Сябры, Дарагiя Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь,
75 гадоў таму грамадствам Сярэдняй i Усходняй Еўропы быў навязаны новы сусветны парадак, які быў вынiкам трагiчных войнаў памiж вялiкiмі дзяржавамі. Дзесяцігоддзямі народы Беларусi, Балгарыi, Чэхii, Эстонii, краiн Баўканскай паўвыспы, Лiтвы, Латвii, Польшчы, Румынii, Славакii, Украiны былi вымушаны змагацца за важнейшыя каштоўнасцi: свабоду, незалежнасць, павагу да чалавека i павагу да праўды. Каштоўнасцi, якія ўласцiвы для кожнай дэмакратычнай краiны свету.
9 жнiўня 2020 цудоўны народ Беларусi ў чарговы раз устане да барацьбы за каштоўнасцi, без якіх ніякае грамадства не можа называцца свабодным.
З моцным хваляваннем i гонарам назiраем за Вашай сiлай i рашучасцю, каб выбары былi святам дэмакратыi i перамогай вольных грамадзян Беларусi.
40 гадоў таму рух Салiдарнасцi прывёў да заняпаду камунiзму ў Польшчы. Дзякуючы адвазе грамадзян, сiле барацьбы i вяры ў перамогу, немагчымае стала магчымым. Аднак польскiх поспехаў не было б без салiдарнасцi дэмакратычных краiн i рашучасцi гiстарычных лiдэраў свабоднага свету.
Памятаючы ўласны вопыт i досвед многiх пакаленняў, якія змагалiся за вольнасць, мы гаворым ясна i выразна, что грамадзяне Беларусi не адныя i не могуць застацца самi ў барацьбе.
Падтрымка незалежнай, вольнай i дэмакратычнай Беларусi ёсць маральным абавязкам сучасных дэмакратычных лiдэраў.
Няхай плыве Салiдарнасць ад усiх грамадзян свету, а муры рухнуць.