Нядзеля 2 сакавіка ў Менску была найцяплейшай за апошнія 17 гадоў


Тэмпературныя рэкорды ў абласных гарадах таксама былі пабітыя, паведамляе TUT.BY.

У Менску 2 сакавіка тэмпература была зарэгістравана на ўзроўні 22,2 градусы. Гэта амаль на 3 градусы цяплей мінулага тэмпературнага рэкорду 19,3 градусы ў 1990 годзе.

У Берасці паветра прагрэлася да 23,7 градусаў (22,7 у 1990), у Віцебску – да 20,6 (15,8 у 1999 годзе), Гомлі – да 22,1 (21,1 у 1990 годзе), Магілёве – да 21,8 у параўнанні з 19,2 у 1990 годзе.

Найцяплей у нядзелю было ў Васілевічах, Гомельскай вобласці – 23,9 градуса ў параўнанні з мінулым тэмпературным рэкордам 21,6 у 1990 годзе.

ВЧ, belsat.eu паводле TUT.BY

Стужка навінаў