Беларусу, якога падазраюць паводле артыкулу «Замах на забойства», пасля інцыдэнту са стралянінаю ў офісе «Thomson Reuters» (кампанія-уласнік інфармацыйнага агенцтва «Reuters») можа пагражаць ад 8 да 25 гадоў турмы і нават пажыццёвае зняволенне.
Нагадаем, што 30-гадовы Сцяпан С. (грамадзянін Беларусі ды Польшчы – мае два пашпарты) прыйшоў у офіс «Thomson Reuters» (Гдыня, Польшча), дзе ён працаваў, са зброяй. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларус меў пры сабе пісталет «Glock» і даўгаствольную зброю.
Пры нявысветленых абставінах пагучалі два стрэлы. Ніхто не пацярпеў.
Справай Сцяпана С. цяпер займаецца акруговая пракуратура ў Гданьску.
«Раніцай 16 лістапада будзе вядома выпусцяць мужчыну з пад варты ці будзе абраная больш жорсткая мера стрымання», – распавяла карэспандэнтка «Белсату», якая знаходзіцца ў Гданьску.
Паводле нашай карэспандэнткі, пацярпелым у гэтай справе з’яўляецца мужчына, які забраў пісталет у беларуса.
ЮВ, belsat.eu