#ночпаэтаў: «Малады фронт» запрашае ўшанаваць ў Курапатах памяць ахвяраў камунізму


З 29 на 30 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адбудуцца чытанні твораў беларускіх паэтаў, забітых у 1937 годзе.

«Цёпла апранайцеся, бярыце з сабой гарачую гарбату і шмат знічак. Прыходзьце і распаўсюджвайце інфармацыю пад хэштэгам #ночпаэтаў», – напісала прадстаўніца моладзевай арганізацыі Наста Гусева ў сваім «Facebook’у».

Чытанні пачнуцца 29 кастрычніка а 20:00 і працягнуцца да раніцы.

Тры чвэрці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў было рэпрэсавана ў часы сталінскага тэрору. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары