Міліцыянты на чале з кіраўніком Ленінскага РУУС сталіцы Максімам Свірыдам забаранілі незалежным журналістам здымаць грамадскае абмеркаванне і пагражалі выдаліць з залы.
Інцыдэнт адбыўся ў сценах менскай гімназіі N 1, дзе праходзіла грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага гандлёвага цэнтру на вуліцы Малініна.
Міліцыянты спачатку перапісалі пашпартныя дадзеныя незалежных журналістаў Юліі Лабанавай і Аляксандра Любенчука, а пасля забаранілі ім весці здымкі падчас сустрэчы. Праваахоўнікі заявілі, што ў адваротным выпадку журналістаў выдаляць з памяшкання.
Карэспандэнты расцэньваюць такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі як наўмысную перашкоду іх прафесійнай працы.