Міністэрства фінансаў Беларусі і Расеі прыступілі да перамоваў па ўмовах і тэрмінах прадстаўлення фінансавага крэдыту з боку Расеі ўраду Беларусі, паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Андрэй Белкавец, піша «Інтэрфакс».
«Прадугледжваецца прадстаўленне фінансавага крэдыту ўраду Расеі. Сродкі фінансавых крэдытаў заўсёды залічваюцца на рахункі міністэрства фінансаў», – цытуе Белкаўца «Інтэрфакс».
«Тэрмінаў і ставак зараз назваць нельга – бакі ў працэсе перамоваў. Але як паказвае практыка ранейшых фінансавых крэдытаў – гэта заўсёды доўгатэрміновыя крэдыты пад льготную стаўку», – дадаў намеснік міністра фінансаў.
Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін падчас перамоваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы заявіў, што РФ вылучыць Беларусі дзяржкрэдыт у памеры $ 1,5 млрд.