Украінскія памежнікі назвалі лічбу вагнэраўцаў у Беларусі


На тэрыторыю Беларусі працягваюць прыбываць найміты ПВК Вагнэра. Па дадзеных Дзяржпагранслужбы Украіны зараз у краіне налічваецца больш за 5000 вагнэраўцаў, паведаміў спікер ведамства Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафона.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагер пад Асіповічамі, дзе размясціліся вагнераўцы.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

Спікер украінскай памежнай службы нагадаў, што Беларусь падтрымлівае Расею, «падаючы краіне-агрэсару свае палігоны, інфраструктуру, у тым ліку і па размяшчэнні ПВК Вагнэра, а не толькі падраздзяленні рэгулярнай арміі».

У той жа час якіх-небудзь перамяшчэнняў варожых войскаў або наймітаў каля мяжы з Украінай не назіраецца. Сітуацыя застаецца цалкам кантралюемай украінскімі ваярамі.

«Падраздзяленні разведкі Украіны, а гэта і разведка ГПСУ, актыўна адсочваюць далейшую сітуацыю, наколькі яна можа змяніцца і несці пагрозу Украіне. Але цяпер і колькасць прадстаўнікоў ПВК Вагнэра на тэрыторыі Беларусі значнай пагрозы Украіне не ўяўляе», – сказаў Дземчанка.

Нагадаем, напярэдадні ў Беларусь заехала 13-я калона ПВК Вагнэра, у якой было больш за 80 машын.

Па дадзеных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», зараз у Беларусі знаходзіцца каля 3500-3700 вагнэраўцаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў