Альянс расследавальнікаў Беларусі: у Мікалая Лукашэнкі чатыры пашпарты?


31 снежня 2022 года беларускія хакеры з «Аб’яднанага штаба супраціву» (АШС) узламалі Рэспубліканскі клінічны медычны цэнтр Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (РКМЦ). Цэнтр спецыялізуецца на аказанні медычнай дапамогі кіраўніцтву краіны і членам іх семʼяў. Кіруе клінікай Ірына Абельская, былы асабісты лекар Аляксандра Лукашэнкі і маці ягонага сына Мікалая.

Праз некалькі дзён хакеры апублікавалі архіў з больш чым 70 файлаў (у фармаце pdf). Тут змешчаны даведкі аб выніках ПЦР-тэставання на COVID-19, выдадзеныя Аляксандру Лукашэнку і Мікалаю Лукашэнку.

Некаторыя беларускія журналісты засумняваліся, ці можна давяраць гэтым дадзеным. Альянс расследавальнікаў Беларусі (АРБ) вывучыў дакументы і сцвярджае: яны сапраўдныя.

Услед за хакерамі «Аб’яднанага штаба супраціву» базу Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтра ўзламалі яшчэ і беларускія «Кіберпартызаны». Альянсу прадстаўлены дадзеныя, якія не проста пацвярджаюць сапраўднасць апублікаваных раней вынікаў тэстаў, але і ўтрымліваюць тысячы іншых вельмі цікавых дакументаў: ад вынікаў аналізаў да калектыўных характарыстык і вывучэння рынку рытуальных паслуг.

Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі

У распараджэнні Альянсу ёсць поўная база вынікаў тэставання на SARS-Cov-2, праведзенага РКМЦ з сакавіка 2021 па снежань 2022 года. Кожны дакумент мае QR-код, які цяпер ужо не працуе, але першапачаткова коды былі працоўнымі і вялі на дакумент, пазначаны на сайце медычнай установы.

«Аб’яднаны штаб супраціву» выклаў у адкрыты доступ вынікі тэстаў толькі Аляксандра і Мікалая Лукашэнкі. У поўнай базы больш чым тры тысячы дакументаў – гэта вынікі тэставання не толькі вышэйшага кіраўніцтва краіны, а таксама чыноўнікаў, членаў іх семʼяў, дыпламатаў, артыстаў, журналістаў і нават грамадзян іншых краін.

У тыя ж даты, што і Аляксандру Лукашэнку, вынікі лабараторных даследаванняў выдаваліся яго асабістаму лекару Святлане Канашэнка.

Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі

Паралельна з Лукашэнкам праходзілі тэставанне і супрацоўнікі яго прэс-службы. Часцей за ўсё гэта Валерый Шульга, Яўген Ваньшын, Андрэй Стасевіч.

Дакументы прадстаўлены рэдакцыі

У снежні 2022 года Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі, Святлана Канашэнка і супрацоўнікі прэс-службы практычна адзіныя, хто праходзіў лабараторныя даследаванні. Даты тэстаў супадаюць з датамі сустрэч Лукашэнкі і Пуціна. І хутчэй за ўсё неабходнасць такога тэставання абумоўленая пратаколам бяспекі прэзідэнта Расеі: тэсты на COVID-19 у абавязковым парадку патрабуюць ад тых людзей, якія маюць з Пуціным асабістыя спатканні альбо прысутнічаюць на іх.

У 2021 годзе, калі кавідныя абмежаванні дзейнічалі па ўсім свеце і наяўнасць адмоўнага тэсту была адной з умоў уезду ў замежную краіну, беларускія чыноўнікі напярэдадні камандзіровак былі частымі кліентамі Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру. Напрыклад,  цяпер ужо нябожчык, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей праходзіў тэставанне перад паездкай на Генасамблею ААН у верасні 2021 года.

Дакументы прадастаўлены рэдакцыі

Усе даведкі стандартныя, аформленыя на расейскай і ангельскай мовах. Пазначаны вынік аналізу, дата і час тэставання і выдачы даведкі, назва і нумар дакумента, які пацвярджае асобу.

У базе клінікі фігуруюць нацыянальныя пашпарты Беларусі, службовыя і дыпламатычныя пашпарты, а таксама пашпарты грамадзян замежных краін.

У даведцы пазначаецца той дакумент, які чалавек прад’явіў пры праходжанні тэставання. Да прыкладу, вышэйшыя чыноўнікі праходзілі тэсты па нацыянальных пашпартах, іх нумары супадаюць з дзейнымі пашпартамі, якія маюцца ў базе АРБ.

Асобы, набліжаныя да Лукашэнкі, напрыклад Святлана Канашэнка, Віктар Шэйман, Наталля Эйсмант, запісаныя ў базе па нумарах дыпламатычных пашпартоў. Адпаведна такія ж пашпарты маюць супрацоўнікі МЗС. Службовыя пашпарты ў асноўным у супрацоўнікаў прэс-службы Лукашэнкі.

У базе клінікі можа фігураваць некалькі пашпартоў аднаго і таго ж чалавека. Напрыклад, сам Аляксандр Лукашэнка атрымліваў даведкі на два пашпарты: MP 0000001, MP 1000000.

Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі

У дакументах Мікалая Лукашэнкі фігуруюць чатыры пашпарты:

Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі
Дакументы прадстаўлены рэдакцыі

Прычым апошні нумар супадае з нумарам пашпарта ягонага бацькі. Гэта можа сведчыць, што ў клініцы ў красавіку 2021 года не зусім разабраліся, каму з Лукашэнак трэба выпісваць тэст. У гэты перыяд ва ўстанове было шмат блытаніны з пашпартамі, напрыклад, Наталлі Эйсмант адначасова выдалі даведкі на два розныя пашпарты: нацыянальны і дыпламатычны.

Гэта ўскосна можа сведчыць пра тое, і пра гэта заяўлялі хакеры АШС, што вышэйшыя чыноўнікі і іх асяроддзе на самай справе тэсты не здавалі, а даведкі ім выпісваліся « па патрабаванні».

Матэрыял прадстаўлены Альянсам расследавальнікаў Беларусі

Стужка навінаў