У Бруселі адрэагавалі на затрыманне кіраўніцы Саюзу палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс і сябра арганізацыі Анджэя Пачобута. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль заклікаў Беларусь паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды.
У заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль адзначае, што масавыя ператрусы і затрыманні прадстаўнікоў Саюзу палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс і Анджэя Пачобута сведчаць пра эскалацыю рэпрэсій уладаў супраць беларускага народу:
«Еўрапейскі Звяз чакае ад Беларусі выканання міжнародных абавязанняў у захаванні правоў чалавека і асноўных свабодаў. Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць спадарыню Анджэліку Борыс і спадара Анджэя Пачобута разам з усімі палітычнымі вязнямі».
Еўрапейскі Звяз заклікае ўлады распачаць дыялог з грамадствам.
СК belsat.eu