У студзені ў Беларусі зноў падаражэюць крэдыты


Нацыянальны банк з 1 студзеня зноў павысіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР). Гэта працэнтная столь па банкаўскіх крэдытах, у першую чаргу – на нерухомасць. Гэта значыць, некаторыя пазыкі ў наступным месяцы павінны падаражэць.

Нацыянальны банк Беларусі.
Фота: sb.by

РВСР для новых крэдытаў, прадстаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных) у студзені складзе 11,26 % гадавых. Гэты паказчык вырас да снежня на 0,27 % (было 10,99 %).

А вось для фізічных асоб значэнне РВСР павялічылася больш істотна – на 1,19 % (з 15,25 да 16,44 %), што азначае магчыма больш значнае падаражэнне спажывецкіх і іншых крэдытаў для грамадзян.

У папярэдні раз Нацбанк павысіў РВСР месяц таму. А да гэтага іх значэння не мяняліся на працягу пяці месяцаў.

Hавiны
Запазычанасць беларусаў за крэдыты пабіла рэкорд. Вось чым гэта небяспечна
2023.10.05 08:46

СП, belsat.eu

Стужка навінаў