«Гэта ўдар у спіну». Пуцін паабяцаў здушыць мяцеж Прыгожына


Праз 12 гадзінаў пасля пачатку мяцяжу ПВК Вагнэра прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў з адмысловым відэазваротам.

Пуцін назваў дзеянні вагнэраўцаў «злачыннай авантурай» і «вайсковым мяцяжом».

Прэзідэнт заявіў, што цяпер Расея вядзе «найцяжэйшую барацьбу за сваю будучыню», якая патрабуе яднання і кансалідацыі. «І таму дзеянні, якія расколваюць наша адзінства, – гэта, па сутнасці, адступніцтва ад свайго народа, ад баявых таварышаў, якія змагаюцца цяпер на фронце. Гэта ўдар у спіну нашай краіне і нашаму народу», – падкрэсліў ён.

Пуцін сказаў, што ўлада абароніць дзяржаўнасць «ад унутранай здрады». «А тое, з чым мы сутыкнуліся – гэта менавіта здрада. Празмерныя амбіцыі і асабістыя інтарэсы прывялі да здрады», – падкрэсліў ён.

«Нашыя дзеянні па абароне Айчыны ад такой пагрозы будуць жорсткія. Усе, хто свядома стаў на шлях здрады, хто рыхтаваў узброены мяцеж, стаў на шлях шантажу і тэрарыстычных метадаў, панясуць немінучае пакаранне, адкажуць і перад законам, і перад нашым народам. Узброеныя сілы і іншыя дзяржаўныя органы атрымалі неабходныя загады», – паведаміў ён.

Пуцін згадаў аб тым, што меры антытэрарыстычнага характару ўводзяцца ў Маскве і Маскоўскай вобласці. Ён таксама прызнаў, што ў Растове-на-Доне сітуацыя «застаецца складанай, фактычна заблакаваная праца органаў цывільнага і вайсковага кіравання». Прэзідэнт РФ паабяцаў прыняць рашучыя захады для стабілізацыі сітуацыі ў Растове.

«Як прэзідэнт Расеі і Вярхоўны Галоўнакамандуючы, як грамадзянін Расеі зраблю ўсё, каб абараніць краіну, абараніць канстытуцыйны лад, жыцці, бяспеку і свабоду грамадзян», – заявіў ён.

Цікава, што імя Яўгенія Прыгожына ў звароце Пуціна названа не было.

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў