ЗША ўвялі санкцыі супраць 22 расейскіх грамадзянаў і 83 кампаній


У гадавіну пачатку вайны ва Украіне Мінфін ЗША аб’явіў аб новым пакеце санкцый супраць Расеі, паведамляе прэс-служба амерыканскага ведамства. Пад абмежаванні трапілі 22 грамадзяна РФ і 83 расейскіх кампаній, а таксама больш за 30 кампаній з трэціх краінаў, якія дапамагаюць Расеі абыходзіць санкцыі.

Сцяг ЗША.
Фота: ghall.com.ua

США увялі санкцыі супраць 9 расейскіх міністраў. Гэта міністр энергетыкі, міністр працы і соцабароны, міністр культуры, міністр спорту, кіраўнік МНС і некаторыя главы рэгіёнаў. Таксама ў спіс патрапілі віцэ-прэм’ер РФ Таццяна Голікава, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Магамедсалам Магамедаў і вядучая тэлеканалу «Россия 1» Вольга Скабеева.

Акрамя гэтага, уведзены візавыя абмежаванні ў дачыненні да 1219 прадстаўнікоў ВС РФ.

Сярод кампаній пад санкцыі трапілі – «Московский кредитный банк», МТС Банк, Банк Санкт-Петербург, банк «Приморье», «СДМ-Банк», «Уральский банк реконструкции и развития», Уралсиб, ПВК «Редут». Таксама пад амерыканскімі санкцыямі апынуўся тэхнапарк «Сколкава».

Акрамя расейскіх кампаніяў, пад абмежаванні ў новым пакеце санкцый трапілі больш за 30 кампаній з трэціх краінаў, якія дапамагалі Расеі абыходзіць санкцыі, у тым ліку з незаконным абаротам зброі і незаконным фінансаваннем. Гэта арганізацыі са Швейцарыі, Балгарыі, Мальты і Кіпра.

Таксама з 10 сакавіка 2023 года ЗША ўстанаўліваюць 200% пошліну на імпарт алюмінію і алюмініевых прадуктаў з Расеі.

Аднак Еўразвяз да гадавіны расейскага ўварвання не паспеў узгадніць санкцыі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў