Макрон: Мірная дамова будзе магчымая тады, калі Украіна вызначыць умовы


Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон 23 кастрычніка выступаў на міжрэлігійным саміце «Крык аб міры» і расказаў, як бачыць сканчэнне вайны ва Украіне, піша «Le Figaro».

Паводле Эманюэля Макрона, мір ва Украіне магчымы і ў нейкі момант ён наступіць. Але гэты момант будзе тады, «калі ўкраінскі народ і ягоныя лідары вырашаць ягоныя ўмовы». Тады, лічыць Макрон, абодва бакі змогуць скласці мірнае пагадненне.

Таксама ён казаў, што трэба адрозніваць нападнікаў і ахвяраў і не заставацца ў баку, каб не дапусціць сітуацыі, у якой «закон мацнейшага стане ўсеагульным законам». Разам з тым, Макрон заклікаў не забываць, што вайна ідзе не толькі ва Украіне, але і ў Арменіі, і ў Сірыі, і ў Іраку, і на Афрыканскім Рогу, і на Блізкім і Сярэднім Усходзе.

Два дні таму ў Бруселі Макрон нагадаў на выступе перад Еўрапейскай радай, што Францыя падтрымлівае ўкраінскі супраціў нападу, што супраць Расеі ўвялі санкцыі і што пры гэтым Францыя вядзе размовы з уладамі Расеі і Украіны, каб дамагчыся міру на прымальных для Украіны ўмовах.

Макрона раней не раз крытыкавалі за слабую дапамогу Украіне і нерашучасць у выказваннях аб вайне ва Украіне. Крытыка гучала нават ад іншых краінаў Еўразвязу. Таксама падобная крытыка была на адрас канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца.

Ды з цягам часу краіны старой Еўропы мяняюць рыторыку. Напрыклад, калі ў чэрвені Францыя перадавала Украіне бронемашыны, Макрон казаў песімістычна: «Ніхто не разглядае магчымасці заканчэння вайны ў бліжэйшыя тыдні або месяцы». А ў пачатку кастрычніка Макрон ужо абяцаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што дапаможа аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Абноўлена
Расейскі міністр абароны распавёў тром замежным калегам, што Украіна збіраецца ўжыць «брудную бомбу»
2022.10.23 19:31

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў