Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі 21 сакавіка сустрэўся з Наталляй Пінчук, жонкай лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, які ў Беларусі асуджаны на дзесяць гадоў калоніі.
«Наталля – голас беларускай апазіцыі. Яна надзвычай моцная, харызматычная жанчына, якая гаворыць і даносіць тое, чаго не можа ейны муж, бо ён застаецца ў беларускай турме, асуджаны на 10 гадоў на палітычным, паказальным працэсе», – адзначыў Маравецкі ў Facebook.
Прэм’ер Польшчы адзначыў, што, «нягледзячы на штодзённыя выклікі і цяжкасці, якія прыносяць вайна ва Украіне і рэпрэсіі Лукашэнкі супраць беларусаў», трэба «працягваць падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю за нашаю ўсходняю мяжою».
«Гэта тое, чаго патрабуе польскі дзяржаўны інтарэс. Гэтага патрабуе чалавечая прыстойнасць. Гэтага патрабуюць будучыня і бяспека Еўропы», – заявіў палітык.
Тры суды ў Беларусі судзілі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Ён атрымаў 10 гадоў калоніі. Прысуды праваабаронцам «Вясны» вынеслі у судзе Ленінскага раёну Менску 3 сакавіка. Суддзя Марына Запаснік прызначыла «вясноўцам» наступныя тэрміны:
Якуб Хруст belsat.eu