У Беларусі пад вартай 35 артапедаў-траўматолагаў


У Беларусі былі затрыманыя 35 артапедаў-траўматолагаў. Такая лічба прагучала на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, генпракурора Андрэя Шведа і кіраўніка КДБ Івана Церцеля. Апроч таго, Лукшэнка заявіў, што ў кожнага лекара падчас ператрусу вынялі па 350–600 тыс. долараў.

Медсястра Ірына. Менск, Беларусь. 06 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Лукашэнка паведаміў, што трымаў справу пад уласным кантролем: «Я вельмі добра ведаю хаду гэтай аперацыі: кантраляваў. Гэта не сёння, не ўчора пачалося. Я міністра аховы здароўя пра гэта папярэдзіў. Але на сёння 35 чалавек [затрыманыя]. І ўпэўнены (мяне ніхто ў гэтым не пераканае), што гэта не ўсе тыя, хто павінен там з імі побач сядзець».

Лукашэнка сказаў, быццам лекары не проста «падказвалі людзям, якія ляжаць на аперацыйным стале, якія імпартныя артапедычныя дэталі ім у цела ўставіць, а прыстойна за гэта ад замежнікаў атрымлівалі хабар». Там жа паведамілі пра канфіскацыю 300–600 тысяч долараў у некаторых лекараў.

Абноўлена
У Беларусі арыштавалі каля 30 артапедаў-траўматолагаў
2022.03.29 11:46

Лукашэнка запатрабаваў наладзіць прамы імпарт лекаў і медвырабаў.

«Мы павінны трымаць гэтыя пытанні (паставак і выкарыстання лекаў) пад кантролем. А каб яны былі пад кантролем, я ўжо тысячу разоў казаў: прыбярыце ўсякае пасярэдніцтва. Закупляйце наўпрост лекі і медычныя вырабы. Гэта можна рабіць нават у санкцыйны перыяд», – загадаў Лукашэнка

Стала вядома, што міністр Піневіч імкнуўся ўзяць затрыманых на парукі і прымусіць кампенсаваць лекараў шкоду, нанесеную дзяржаве. Пасля разбіральніцтва міністр здароўя прапанаваў накіраваць дактароў куды-небудзь працаваць па спецыяльнасці.

Нагадаем, што 29 сакавіка стала вядома, што амаль адначасова ў розных рэгіёнах затрымалі тры дзясяткі артапедаў-траўматолаўгаў. Большасць затрыманых былі кіраўнікамі траўматалагічных аддзяленняў. Раней колькасць затрыманых траўматолагаў не называлася, была вядома толькі прыкладная лічба.

Аб’ектыў
Рыхтуецца новая «справа медыкаў»
2022.03.29 23:39

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў