Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў не толькі прадмову да зборніка твораў Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча і два вершы, якія прыпісваюцца ягонаму аўтарству, але і некалькі іншых кніг серыі «Беларускі кнігазбор».
Кнігі з серыі «Беларускі кнігазбор».
Фота: выдавецтва «Кнігазбор» / Facebook
На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёну Менску ад 15 жніўня ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:
- Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Лідзія Арабей; прадм. Л. Савік. – Менск: Кнігазбор, 2013. – 608 с.: [8] с.: іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-7057-77-1.
- Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Геніюш Л. Выбраныя творы / Уклад., прадм. i камент. М. Скоблы. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. – 616 [8] с.: іл., ISBN 985-6318-84-Х.
- Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Caвік; Прадм. А. Сямёнавай. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. – 592 с. [8] с.: ил. – (Беларускі кнігазбор; сер. 1. Мастацкая літаратура), ISBN 985-6638-55-О.
- Кніга з серыі «Беларускі кнігазбор» Някляеў У. Выбраныя творы / Уладзімір Някляеў; уклад., камент. В. Болдыравай; прадм. Р. Барадуліна. – Менск: Кнігазбор, 2009. – 576 с.: [8] с. іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978-985-6930-74-7.
Таксама экстрэмісцкімі прызнаныя матэрыялы шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў:
- «Пара!» (para2022.org) і ягоны лагатып;
- luka.zone, Telegram-канал з такой жа назвай і яго лагатып;
- старонкі «Вконтакте» і «Одноклассниках» «Александр Терлюк».
Марыя Міхалевіч belsat.eu