Генпракуратура – бізнесу: любы ўдзел у антыграмадскай дзейнасці будзе жорстка карацца


Генеральная пракуратура Беларусі 15 верасня праводзіць адзіны дзень прыёму прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадарання па пытаннях прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнесу. Намеснік Генпракурора Сяргей Хмарук у звароце да бізнесменаў патлумачыў, за што яны будуць несці адказнасць.

На думку Сяргея Хмарука, у Беларусі шмат што робіцца, каб мінімізаваць праблемы бізнесу, ствараць нармальныя ўмовы для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, ліквідаваць залішняе адміністраванне, перадае словы намесніка пракурора тэлеграм-канал Генпракуратуры.

«Але з іншага боку мы сутыкаемся з новымі выклікамі…. Любы ўдзел у антыграмадскай дзейнасці прадстаўнікамі бізнесу, фінансаванне такой дзейнасці, а таксама замах на грамадскую і дзяржаўную бяспеку будзе спыняцца самым жорсткім чынам з прымяненнем строгіх мераў адказнасці», – папярэдзіў Хмарук.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў