У Польшчы затрымалі беларуса, якога шукалі праз Інтэрпол на запыт Беларусі


У Беластоку затрымалі 20-гадовага грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Беларус адшукваўся па чырвонай картцы Інтэрполу на запыт Беларусі, паведамляе польская паліцыя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum

Як паведамляе паліцыя Беластоку, маладога чалавека шукалі за ўзлом банкаўскага рахунку і крадзеж сродкаў, а таксама за гандаль забароненымі псіхатропнымі і наркатычнымі рэчывамі па падробленых рэцэптах. Цяпер беларус знаходзіцца пад арыштам.

У 2023 годзе беларуса, які пастаянна пражывае ў Польшчы, затрымалі па запыце беларускіх уладаў у Італіі, але не сталі экстрадаваць яго ў Беларусь.

Hавiны
Літва хоча абмежаваць дзеянні Беларусі і Расеі ў Інтэрполе
2023.11.30 13:14
Hавiны
Беларуса затрымалі на ўкраінскай мяжы на запыт Інтэрполу, але адмовіліся экстрадаваць
2023.11.06 17:26

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў