Медыі: бізнесовец Юрый Чыж выйшаў на волю


Бізнесовец Юрый Чыж, калісьці набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі, – на волі. Як паведамляе «Наша ніва» са спасылкаю на работнікаў «Трайплу», камісія памілавання задаволіла ягонае хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу. Ён быў за кратамі з 15 сакавіка 2021 года.

Бізнесовец Юрый Чыж.
Фота: Sputnik

Юрыя Чыжа затрымалі па вяртанні з Масквы паўтара года таму. Да таго, паведамляе «Наша ніва», ён паспеў перапісаць дом у Драздах на нявестку. У судах былыя партнёры і контрагенты патрабавалі ад яго выплатаў па даўгах. Тады Чыжу выставілі абвінавачанні паводле артыкулу аб махлярстве, здзейсненым групай асобаў або ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

Сэнс крымінальнай справы перагукаўся з ранейшаю справаю супраць Чыжа, распачатай у 2016-м, калі яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры.

У 2016-м справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і пагадзіўся скампенсаваць шкоду гады наперад. Але бізнесовец па абавязках не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» ягоныя бізнесы прыносілі грошы.

У бізнес-колах папулярная думка, што насамрэч бізнесоўца «кашмараць» з прычыны нібыта схаванага недзе за мяжою мільярда долараў, які трэба вярнуць у Беларусь.

Хто такі Юрый Чыж

Чыжу 59 гадоў. У Беларусі ягонай маёмасці публічна не ацэньвалі. Украінскае выданне «Діло» ацэньвала ягоны капітал на 90 мільёнаў долараў, паставіўшы бізнесоўца на шостае месца ў спісе найбагацейшых прадпрымальнікаў Беларусі. У 2011 і 2013 гадах Чыж узначальваў рэйтынг 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў Беларусі, а ў 2018-м займаў у гэтым рэйтынгу 26-е месца.

Юрый Чыж валодаў групаю кампаніяў «Трайпл», што налічвае 5 тысячаў чалавек і мае актывы ў розных сферах: ад агулавага гандлю нафтапрадуктамі і будаўніцтва да вытворчасці безалкагольных напояў, гатэльнага бізнесу, імпарту алкагольных напояў і развядзення сярэднеазіяцкіх аўчарак.

Паколькі Чыж пабудаваў дом у цэнтры Менску, за Траецкім прадмесцем, гэты будынак неафіцыйна называюць «домам Чыжа». Планавалася, што «Трайпл» пабудуе Нацыянальны футбольны стадыён у Менску, але гэты кантракт аддалі кітайскім кампаніям.

У 2013–2016 гадах прадпрымальнік пачаў пазбаўляцца часткі сваіх актываў, напрыклад, у рэстаранным бізнесе. Некаторая былая ўласнасць Чыжа перайшла да ягонага бізнес-партнёра Аляксея Алексіна.

Hавiны
Бізнесмену Юрыю Чыжу прад’явілі абвінавачанне. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы
2022.01.14 17:55

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў