Кітайскія кампаніі «Huawei» і «Xiaomi» таксама пакідаюць расейскі рынак


Найбуйнейшыя кітайскія вытворцы смартфонаў скарачаюць свае пастаўкі ў Расею з прычыны абвалу рубля і заходніх санкцыяў, нягледзячы на ціск з боку Пекіну з мэтаю падтрымаць Уладзіміра Пуціна пасля ягонага ўварвання ва Украіну. Пра гэта піша «Financial Times».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Pxfuel

Паводле крыніцаў, знаёмых з сітуацыяй, пастаўкі асноўных кітайскіх вытворцаў смартфонаў «Xiaomi», «Oppo» і «Huawei» скараціліся прынамсі ўдвая з пачатку вайны. Кітайскія брэнды займаюць каля 60 % расейскага рынку смартфонаў.

«Адкрыта абвяшчаюць аб прыпыненні продажаў на расейскім рынку «Apple» і «Samsung», гэта палітычна адчувальна, – сказаў адзін з былых кіраўнікоў «Xiaomi», маючы на ўвазе падтрыманне Масквы Пекінам. – Але з пункту гледжання бізнесу мае сэнс заставацца ўбаку і глядзець, што будзе далей».

Раней экспарт тэхналогіяў у Расею пастанавілі спыніць лідары заходняга свету тэхналогіяў. Сярод іх – вытворца электронікі «Dell», стваральнікі праграмнага забеспячэння «Oracle» і SAP. Пастаўляць чыпы і смартфоны адмовіўся «Samsung», перасталі працаваць «App Store» і «Google Play». «Apple» не толькі спыніў пастаўку ў Расею смартфонаў, але і заблакаваў YouTube-прэзентацыю новай мадэлі.

Hавiны
Час кансалідаваных санкцыяў супраць агрэсіўнай палітыка Крамля
2022.03.09 20:51

ПС belsat.eu

Стужка навінаў