Каманда Сцяпана Пуцілы а 18 гадзіне распачала трансляцыю фільма пад назвай «Лукашэнка. Залатое дно». Да прагляду фільма праз 20 хвілінаў пасля пачатку трансляцыі далучыліся больш за 80 тысячаў гледачоў.
Яшчэ напярэдадні Сцяпан Пуціла ў эфіры «Белсату» анансаваў фільм-расследаванне пра багацці Лукашэнкі. Паводле каманды блогера, фільм з’яўляецца самым маштабным расследаваннем пра тайнікі Аляксандра Лукашэнкі.
«Дарагая нерухомасць, уласны аўта і авіяпарк, гадзіннікі і нават залатыя ручкі, а ў дэкларацыі – «галадранец». Інсайды, схемы, планы, дакументы, сведчанні відавочцаў і факты пра шыкоўнае жыццё дыктатара. Каманда блогера сабрала разам усё – як вядомыя, так і не публікаваліся раней матэрыялы пра сямʼю Лукашэнкі, яго кашальках і хітразробленыя спосабы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з прыкарытнымі алігархамі. Працяг будзе», – гаворыцца ў апісанні фільма.
СК belsat.eu