Патрыярх Кірыл заявіў, што беларусы – рускія, а рускія мусяць быць праваслаўнымі


Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл у сваёй казані 6 лістапада ў Маскве адмовіў беларусам і ўкраінцам у адметнасці, а жыхарам сваёй краіны – у праве не быць праваслаўнымі.

Патрыярх Кірыл 6 лістапада 2023 года.
Фота: foto.patriarchia.ru

Патрыярх заявіў, што «на нашую зямлю прыйшла гэтая бяда – міжусобная сварка» ўнутры рускага народу.

«Калі я кажу «рускі», маю на ўвазе і ўкраінцаў, і беларусаў – тых самых рускіх, пра якіх «Аповесць мінулых гадоў» кажа», – сказаў ён.

Сваю думку патрыярх працягнуў тым, што наўпрост звязаў рускасць з праваслаўем.

«Вельмі важна, мае дарагія, каб разуменне сваёй прыналежнасці да рускага народу суправаджалася сёння глыбокай праваслаўнай верай. А тыя, хто кажа «мы рускія», а ў храм не ходзіць? Задайце сабе пытанне: а вы спадчыннікі сваіх бацькоў, дзядоў, бабуль, прадзедаў і прашчураў, якія з верай звязвалі сваё жыццё? І калі вы не ёсць іхнымі спадчыннікамі, то ў якім сэнсе вы можаце казаць пра сябе як пра рускіх людзей?» – заявіў кіраўнік РПЦ.

Hавiны
Украіна хоча прыцягнуць патрыярха Кірыла да адказнасці ў трох крымінальных справах
2023.11.04 13:17

Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла, што падазрае кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў злачынствах паводле трох крымінальных артыкулах. У тым ліку ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны.

СБУ зазначае, што кіраўнік РПЦ неаднаразова заклікаў вернікаў да адзінства ў вайне супраць Украіны.

Аналітыка
«РПЦ пачынае разыходзіцца па швах». Як патрыярх Кірыла падтрымаў вайну і згубіў Украіну. І не толькі яе
2022.04.05 10:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў