Раніцай 6 кастрычніка Расея ўдарыла па Харкаве. Загінуў 10-гадовы хлопчык


Досвіткам 6 кастрычніка Расея абстраляла цэнтр Харкава. З папярэдніх звестак, пацярпелі 16 асобаў, сярод якіх – 11-месячнае дзіця. 10-гадовы хлопчык загінуў, ягонае цела дасталі з-пад завалаў жылога дому, паведаміў мэр Харкава Ігар Тэрэхаў.

Наступствы ўдару расейскіх войскаў па цэнтры Харкава. 6 кастрычніка 2023 года.
Фота: УНІАН

Паветранай трывогі ў Харкаўскай вобласці на момант першых паведамленняў пра ўдары абвешчана не было, піша УНІАН. Потым пра атаку паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў.

«Увага, акупанты наносяць удары. Жыхары Харкава і вобласці, перабывайце ва ўкрыццях», – напісаў ён.

Наступствы ўдару расейскіх войскаў па цэнтры Харкава. 6 кастрычніка 2023 года.
Фота: УНІАН

У выніку абстрэлу ў Харкаве былі пашкоджаныя два шматкватэрныя дамы і знішчаны трохпавярховік. З-пад завалаў аднаго з дамоў дасталі цела 10-гадовага дзіцяці. Яшчэ 16 асобаў атрымалі траўмы.

Таксама ноччу 6 кастрычніка дронамі была атакаваная Адэская вобласць, у выніку чаго было пашкоджанае збожжасховішча. Кіраўнік адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведаміў, што загарэліся 9 цяжкавых аўтамабіляў, функцыянаванне паромнай пераправы было часова спыненае. Пацярпелых няма.

5 кастрычніка Расея атакавала сяло Гроза ў Купянскім раёне. Загінула 51 асоба.

Аналітыка
Трывожныя сімптомы. Заходняя дапамога для Украіны можа даць збой, але панікаваць не варта
2023.10.06 08:04

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў