Расея атакавала сяло на Харкаўшчыне: 51 асоба загінула, 7 маюць раненні


Сёння а 13:25 у сяле Гроза Купянскага раёну, што на Харкаўшчыне, у выніку абстрэлу прадуктовай крамы загінулі цывільныя асобы. Пракуратура Украіны спачатку паведамляе пра 49 забітых і 7 параненых. Вядзецца разбор завалаў. Паводле апошніх дадзеных колькасць ахвяраў вырасла да 51. 

rosja ukraina ostrzał hroza kupiańsk ofiary kawiarnia
Разбурэнні пасля ракетнага ўдару па прадуктовай краме і кавярні ў сяле Гроза. 5 кастрычніка 2023 года.
Фота: Олег Синегубов / Telegram

Паводле дадзеных кіраўніка Харкаўскай вобласці Алега Сынегубава, абстрэл пачаўся ў той момант, калі ў кавярні і ў краме было шмат цывільных асобаў. Паводле апошніх дадзеных, у кавярні, у якую трапіла ракета, праходзілі памінкі, менавіта таму там было так шмат людзей.

Паведамляецца, што сярод забітых ёсць дзіця – 6-гадовы хлопчык.

На трагедыю адрэагаваў Уладзімір Зяленскі.

«Паказальна жорсткае расейскае злачынства – удар ракеты па звычайнай прадуктовай краме, абсалютна свядомы тэракт… Расейскі тэрор трэба спыніць. Усе, хто дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі, злачынцы. Усе, хто падтрымлівае Расею да гэтай пары, падтрымліваюць зло», – напісаў у сваім Telegram-канале прэзідэнт Украіны.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў