NATO прыняло рашэнне павялічыць сваю прысутнасць каля межаў Швецыі і ў Балтыйскім моры. Дадзеную меры плануюць увесці пакуль будзе разглядацца заяўка Швецыі на ўступленне ў альянс. Пра гэта генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў у інтэрв’ю шведскай грамадскай тэлекампаніі SVT.
Генсек NATO перакананы, што блок знойдзе рашэнне для задавальнення патрэб Швецыі ў бяспецы ў пераходны перыяд.
«З таго моманту, калі Швецыя падасць заяўку, а NATO скажа, што хацела б, каб Швецыя далучылася, у NATO паўстане абавязальніцтва гарантаваць бяспеку Швецыі. Нам трэба будзе ўзмацніць сваю прысутнасць на Балтыцы і ў Швецыі», – заявіў Стольтэнбэрг.
Нагадаем, што раней Расея папярэдзіла Швецыю і Фінляндыю аб «сурʼёзных наступствах» і аб тым, што яна можа размясціць ядравую зброю і гіпергукавыя ракеты ў Калінінградзе, калі Швецыя і Фінляндыя стануць сябрамі NATO.
Фінляндыя заявіла, што падасць заяўку на ўступленне ў альянс у чэрвені, а Швецыя – пасля яе.
ЗХ belsat.eu